Я сегодня не летаю – день флориста отмечаю


Члены рэдакцыйнага журы не перастаюць здзіўляцца і захапляцца фантазіяй нашых чытачоў і прыхільнікаў рэдакцыйнага конкурсу «Што б гэта значыла?», колькасць якіх, да нашага задавальнення, увесь час павялічваецца. Прызнаёмся шчыра: калі б нам самім давялося на роўных спаборнічаць з яго ўдзельнікамі, то не ўпэўнена, што мы б трапілі ў лік пераможцаў. 

Ну што, здаецца, можна прыдумаць, убачыўшы на здымку голы букет і «беспрацоўную» мятлу? Як аказалася, вельмі многае… Хоць і для чытачоў заданне, як прызналіся некаторыя з іх, было не самым простым. 

Вось як пракаменціравала конкурснае заданне Міраслава Якіменка: «Гэты фотаздымак Нiны Рыбiк – як карцiна Казіміра Малевiча «Чорны квадрат». Узрыў мазгоў я атрымала, пакуль хоць нешта напiсала!»

Але, на шчасце, мазгі ў Мірас­ла­вы Ізыдораўны, мярку­ючы па подпісах, якія яна даслала, «узар­валіся» роўна настолькі, каб выдаць чарговую порцыю цікавых і дасціпных допісаў.

Я, напрыклад, доўга смяялася, прачытаўшы: «Рэдакцыйныя прынцэсы на экалагiчна чысты транспaрт пераселi».

І як гэта Міраслава Якіменка здагадалася, што здымак быў зроблены ў рэдакцыйных «кулуа­рах»? Думаю, калі б гэта ведалі іншыя ўдзельнікі конкурсу, дасталася б «рэдакцыйным прынцэсам» па поўніцы…

Зрэшты, у постскрыптуме Мі­раслава Ізыдораўна элегантна выбачылася, сказаўшы, што «рэдакцыйныя прынцэсы» (узгадала, праўда, толькі адну з іх, але, думаецца, што гэта тычыцца ўсіх) цудоўныя што з пяром, што з мятлой… І на тым дзякуй!

Па шчырасці, я б аддала пальму першынства менавіта гэтаму варыянту! Але, па-першае, у журы з дзясятак чалавек і гус­ты ва ўсіх розныя, адзін, нават калі ён старшыня, нічога не вырашае. А, па-другое, канкурэнцыя ў гэтым туры была высокай, бо дастойных варыянтаў мы атрымалі шмат.

Зрэшты, пра вынікі напрыканцы. Пакуль жа ацаніце разам з намі  палёт фантазіі нашых удзельнікаў!

На складанасць новага рэдакцыйнага задання наракала і Яна Галіна: «Карціна маслам» у «АП»! Такую падкінулі галаваломку, такі роздум для чытачоў! І мы наперабой яе расшыфроўваем усім раёнам…»

І ў якасці «расшыфроўкі» Яна Галіна выдала цэлую нізку крылатых слоў і афарызмаў, якія, на яе думку, ілюструе здымак:

«С милым рай и в шалаше»; «Ромашки спрятались, поникли лютики»; «Па Сеньку і шапка»; «Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах»; «Важней за ўсё – надвор’е ў доме»; «Не хлебам адзіным»; «Любовь зла – полюбишь и козла».

А заканчвае Яна Галіна чарговым прызнаннем у любові да прыроды: «Кожнаму сваё: каму – вярба ў сплеценай з лазы вазе, а каму – бярозавыя галінкі ў веніку. Лес – наша багацце, а для Яны Галіной – любасць такая!»

Рэгіна Дрэма, пастаянная ўдзельніца рэдакцыйных кон­кур­саў, не адразу адгукнулася на заданне – доўга думала. І ў адным з варыянтаў растлумачыла, чаму:

Нужна фантазия богата,

И смекалка тут нужна –

Может, подметалась хата…

Грустит метёлка у окна!

А-а-а, Баба-Ёжка тут летала!

Но оказался дом пустой:

Никого тут не «достала» –

Ушла на кофе с дремотой!

Ад яе ж – яшчэ адзін падобны варыянт:

Бабка-Ёжка тут металась,

Видно, выпила чуть-чуть.

Тут в углу «припарковалась»,

Немножко чтоб передохнуть.

А Стас Курыла развіў Бабкі-Ёжкіну тэму да драматычнага любоўнага трохкутніка (ён такі, ён умее...)

Загуляла Баба-Ёжка, 

ой як загуляла!

Мусіць, у кампанію 

гламурную папала?

Сродкі свайго перамяшчэння

Паўсюль параскідала.

Невытлумачальнае знікненне:

Куды ж яна прапала?

Дык тэрміновыя справы

З’ явіліся ў дамы,

Не пайшла яна направа,

А па «бензін» у краму.

Баба-Ёжка там сустрэла

Дворніка вусатага

І спадзяваннямі сагрэла

Васіля жанатага.

Фірму венікаў звязаных

Выбраў дворнік Вася,

І засох, як ікебана,

Падарунак Стася.

Вось не здарылася б падзеі,

Тлумачыць, што няшчаснай:

Не навучылася лятаць

На веніку сучасным.

Каханню прысвяціла адзін са сваіх варыянтаў і Міраслава Якіменка – праўда, зусім не такому, якое прыдумаў, гледзячы на здымак, Стас Курыла:

Венiк з вазай падружыўся.

У куточку прытулiўся:

«Хоць i штучны венiк я,

А каштую 3 рубля!

У вазу я ўлюбiўся,

Да яе я прытулiўся,

Каб, здаецца, у вазе пастаяць –

То можна было б i памiраць».

Так што каханню, падобна, не толькі ўсе ўзросты, але і ўсе рэчы падуладны!

Капіталіна Пятроўская таксама ўзгадала Бабу-Ягу, яе юначыя мары і іх сумны крах (якім, дарэчы сказаць, закончыліся высокія палёты не толькі Бабы-Ягі, але гэта ўжо тэма іншай размовы…) 

Эта голая метла

Когда-то помелом была,

С Бабою-Ягой летала

И ракетой стать мечтала. 

Да только мусор подметала –

И поэтому устала.

Тэму «экалагічна чыстага транс­парту», якую ўзняла Мі­рас­лава Якіменка,  нашы ўдзель­нікі развілі і «абсмакталі» з усіх бакоў.

Да прыкладу, Рэгіна Дрэма чыста­­сардэчна, але апты­міс­тыч­на прызналася:

Судьба мне крылья обломала!

Но надо мной 

не смерклись тучи –

И я по-прежнему летаю!

А на метле мне даже лучше!

elena_gymnazia у кіроўцы «экалагічна чыстага транспарту»  запісала ўсім вядомы персанаж, зазначыўшы: «Теперь ведьма ходит пешком…»

Ларыса Гупянец даслала цу­доўны варыянт, які не грэх было б змясціць і ў «Літаратурнай старонцы» нашай газеты. Ва ўсякім выпадку, многія з рэдакцыйных каляжанак, якім у красавіцкія дажджлівыя і халодныя дні прапанавалі папрацаваць членамі журы, гатовы былі пад­пісацца пад кожным словам Ларысы:

Опять дожди… 

Опять нелётная погода… 

В углу стоит поникшая метла… 

Я кофе пью…

А мне летать охота,

Забросив к чёрту все дела!

Ну што ж, у кожнай жанчыне недзе глыбока ў душы сядзіць маленькая – а ў каго і не надта маленькая! – ведзьмачка…

Рэгіна Дрэма прапануе кожнай з іх добры сродак эканоміі бюджэту: «Увага: навінка! Элект­рамятла – цудоўная эканомія на грамадскім і асабістым транспарце».

А Ларыса Гупянец нагадвае, што ён яшчэ камфортны і бяс­печны: у небе няма «пробак» і менш аварый: «Девчонки, милые, не покупайте машины… НУ НЕ ВАШ ЭТО ТРАНСПОРТ, НЕ ВАШ! Лучше на метле летайте: и вам комфортнее, и людям безопаснее».

Зрэшты, калі ўсе ведзьмачкі перасядуць з аўтамабіляў на мётлы, то яшчэ пытанне, дзе будзе бяспечней: у небе ці на зямлі.

Не абышла гэтую тэму і ўжо зга­даная Міраслава Які­мен­ка: «Дзве ведзьмы ў салон прыгажосцi прыляцелi – i пры­паркавалicя, як сумелi».

Яшчэ адзін цікавы напрамак у шэрагу конкурсных ва­рыянтаў – арыгінальная фларыстычная кампазіцыя, якую ўбачылі на здымку некаторыя ўдзельнікі конкурсу. Гэтую тэму развіла ў адным з варыянтаў Валянціна Масцяніца, прывычна ўздыхнуўшы: няма таго, што раньш было…

Даўней з бярозавых сукоў,

Сцягнуўшы дротам 

ці шнурком,

Рабілі венік:

Мялі падлогу, ганак, двор…

А зараз гэта вось – дэкор!

Капитолина Петровская нават ведае, чаму «фларыстычная кампазіцыя» стала такой:

В вазе голенький букет,

И на нём цветочков нет.

От милёнка получила –

Потому и сохранила.

А Галіна Мінкевіч аб’яднала адразу дзве тэмы: «Я сегодня не летаю – День флориста отмечаю».

І другі варыянт-прапанова – ад яе ж (я ж кажу: не кожная жанчына кветкавод, але кожная крыху ведзьма): «Обучу полётам на метле, раз с флористикой не по дороге мне».

Зрэшты, прычым тут Бабы-Ёжкі, ведзьмы і іншыя нячысцікі? Рэгіна Дрэма, «не мудрствуя лукаво», убачыла на здымку тое, што там, па сутнасці, і адлюстравана – і напісала «Оду мятле».

Тебе с годами нету сносу!

И хочу тебе признаться:

Разные там пылесосы

Тебе в подмётки не годятся!

Што праўда, то праўда: сёння ў каторай хаце якіх толькі пыласосаў няма: і мыючы, і робат, і вертыкальны – а замяніць стары добры і надзейны венік яны не могуць.

Valeryiastekh пераспявала вядомы раманс у гонар адвечнай захавальніцы чысціні: «Никто не сравнится с метёлкой маей!»

І irina_shuk8 пацвярджае думку: «Мне кажется, красота – это когда чисто!»

А Яна Галіна прывяла яшчэ адзін афарызм на гэтую тэму: «Чистота – залог здоровья!»

Таіса Сямёнава падпісала здымак лаканічна і ёміста: «Букет для жены и для тёщи».

Гэты подпіс так натхніў Стаса Курылу, што ён з гэтай нагоды разразіўся амаль што паэ­май:

Свідравала думка зяця

Прыйсці да цешчы на абед,

Нейк дакучліва скраблася

Прыпаднесці ёй букет.

Ён, вядома, не адразу

Скеміў сметнік абысці,

Ды адразу знайшоў вазу:

Будзе ў чым букет нясці!

Да дзвярэй прыйшоў 

знаёмых –

Колькі раз ужо быў тут,

Дзынкне кодам ён вядомым–

Сам схаваецца ў кут.

Цешча дзверы адчыняе,

Злосць сабраўшы ў кулак,

«Арыю» распачынае:

«Дзе бадзяешся, лайдак?»

Але позірк зачапіўся

За гэты незвычайны кут.

Зяць за галаву схапіўся...

Здрадніца-мятла жаш тут!

Японскай мовай пачала

Спяваць цешча старанна:

«Зяця-дворніка мятла-а-а....»

Гледзячы на ікебану.

І ў Валянціна Масцяніцы ёсць варыянт пра падарункі жонцы і цешчы – і зрабіце выснову, каго, на думку Валянціны, зяць любіць больш:

На кожнае свята

Падарункаў багата

Для жонкі каханай –

Мятла дарагая.

А для цешчы дарагой

Зрабіў букет сваёй рукой.

Жанчынкі будуць  

вельмі рады –

Аддзячаць мне 

за ўсе прынады.

vitas_klimashevskis вырашыў, што найбольш ярка здымак ілюструе подпіс: «Ушла на базу».

А dana_vojtehovskaya убачы­ла тут «Дружбу, якая мацней за ўсё».

Што ж атрымалася ў выніку? Члены рэдакцыйнага журы ацанілі ўсе дасланыя на конкурс варыянты подпісаў. Найбольшую колькасць балаў  – па 130 – набралі два з іх: Валянціны Масцяніцы («…на кожнае свята падарункаў багата») і Галіна Мінкевіч («Я сягоння не лятаю…»).

На другім месцы таксама двоеўладдзе: па 100 ачкоў набралі Стас Курыла з варыянтам пра падарунак зяця і Ларыса Гупянец з лірычна-рамантычным «Я кофе пью… А мне летать охота…»

Віншуем пераможцаў!

І настройвайцеся на новы этап спаборніцтва таленавітых і дасціпных! Як вы думаеце: што б гэта значыла? 

Поспехаў!



Текст: Нина Рыбик