Взрослые подожгли – дети потушили...

У адзін з сонечных дзён непадалёк ад ляснога масіву каля мікрараёна Валадарскага адпачывалі два мужчыны. Адпачывалі “па-даросламу”: з гарэлкай і цыгарэтамі. І так “наадпачываліся”, што заснулі і не бачылі, як ад іх недакуркаў пачала гарэць трава.


На шчасце, непадалёк ад іх гулялі вучні сярэдняй школы №1 з Астраўца Ян Козіч і Дзіма Відута, якія заўважылі пажар і своечасова сталі тушыць яго падручнымі сродкамі. А вось дарослыя дзядзькі, якія знаходзіліся пад уплывам алкаголю, доўга не маглі зразумець, што ўвогуле адбываецца.
Перамагчы вогненную стыхію хлопчыкам дапамаглі прыбыўшыя на месца здарэння міліцыянеры і пажарныя. Пасля гэтага віноўнікаў здарэння адвезлі ў раённы аддзел міліцыі, дзе іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
А юным выратавальнікам нашы пажарныя выказваюць падзяку за смеласць, якую тыя праявілі падчас тушэння травы.


Эдуард МАЛЫШКА.