Взрослые и дети участвовали в экологической акции "Чысты лес"

Ва ўсёй рэспубліцы 12 кастрычніка праходзіла добраахвотная экалагічная акцыя “Чысты лес” пад дэвізам “Зберагаючы лес – мы зберагаем будучыню”. У ёй прымалі ўдзел прадпрыемствы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні.

Удзельнікі школьнага лясніцтва Варнянскага НПК цесна супрацоўнічаюць з мясцовым лясніцтвам, таму ў гэты дзень школьнікі разам з настаўнікам геаграфіі Уладзімірам Віктаравічам Саленікам далучыліся да добрай справы і разам з работнікамі Варнянскага лясніцтва пад кіраўніцтвам ляснічага Анатолія Андрэевіча Карнэліка выйшлі на ўборку лясоў ад смецця. Лясныя масівы і прыдарожныя лясы хавалі ў сваіх сутарэннях два трактарныя прычэпы смецця. Хлопчыкі і дзяўчаты не толькі вызвалялі лес ад бруду, але займаліся дапаўненнем лясных культур. Дзякуючы школьнікам, маладыя дрэўцы адчулі дотык зямлі, каб пасля зімовай спячкі ўвабрацца ў сілу і пусціць свае карані. Разам з валанцёрамі і спецыялістамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” на чале са спецыялістам па прыродаахоўных пытаннях Вольгай Лукшчыц варнянскія школьныя “лесаводы”, якім дапамагалі і прафесійныя леснікі, зрабілі праходы на рэчцы Сянкянка, каб рыба магла зайсці на нераст.


----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.