Вызначаны пераможца галасавання на лепшую масленічную ляльку
У суполцы “Астравецкай праўды” ў “ВКантакце” з 24 па 27 лютага падпісчыкі выбіралі лепшую масленічную ляльку.
Па выніках галасавання прыз глядацкіх сімпатый ад нашай рэдакцыі атрымае “Сонечная Масленіца” Марка Чыстабаева, якая набрала 254 галасы.

Запрашаем пераможцу на ўзнагароджанне, якое адбудзецца на святкаванні Масленіцы 1 сакавіка на пляцоўцы ля Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кастрычніцкая, д. 35Б), пачатак у 11.00.

Фота Вольгі Герасімовіч.
