Выявлены фальшивые деньги

деньги белорусскиеЗ фальшывымі грашамі ў Астраўцы “засвяціўся” грамадзянін Таджыкістана.
Мужчына прыйшоў у аддзяленне АСБ “Беларусбанк” і хацеў з дапамогай перавода пераслаць сабе на Радзіму 5 000 расійскіх рублёў. Аднак прадстаўленая грашовая купюра пры праверцы аказалася несапраўднай.
У адносінах да грамадзяніна Таджыкістана ўзбуджана крымінальная справа.