Выбираем "Мисс Островчанка-2012"

Для гэтага трэба ўсяго нічога – толькі прыйсці 29 ліпеня ў кінаканцэртную залу “Астравец”, дзе будзе праходзіць раённы конкурс прыгажосці “Міс Астраўчанка-2012”!


Нагадваем: у конкурсе будуць прымаць удзел пяць прыгажунь Астравеччыны: Марыя Еўтушэнка, Вікторыя Гарбачэўская, Вольга Сянюць, Ксенія Шлыковіч, Агнэса Мілэйша. І кожная з іх годная стаць “Міс Астраўчанка”. Шостая ўдзельніца, Кацярына Комар, па ўважлівых прычынах удзельнічаць у конкурсе не зможа. Таму абавязкова прыходзьце падтрымаць канкурсантак, пахварэць за тую, якая спадабалася больш за ўсё і атрымаць задавальненне ад шоу.


Акрамя гэтага не забывайце, што да 12 гадзін 29 ліпеня працягваецца галасаванне за ўдзельніц конкурсу на нашым сайце, па выніках якога будзе вызначана “Міс глядацкіх сімпатый”.