Вялікая Перамога ў асобах: Іван Іваноў

ІВАНОЎ Іван Іванавіч родам з Ленінграда (Санкт-Пецярбург).


ІВАНОЎ Іван Іванавіч родам з Ленінграда (Санкт-Пецярбург).

У 1939 годзе прызваны на вайсковую службу, адкуль і адправіўся на вайну.

У Вялікую Айчынную вазіў харч і боепрыпасы праз Ладагу па Дарозе жыцця.

“<…> у адзін з рэйсаў да Ленінграда наш “караван” на лядовай дарозе трапіў пад моцную бамбёжку. Пярэдняя машына пайшла пад лёд, <…> а я паспеў скіраваць сваю ўбок. Выскачыць з машыны не паспеў, а ўпаў на сядзенне. Кулі прабілі кабіну, мяне не зачапілі. Зусім блізка ўзарвалася бомба. Мяне аглушыла. Сцярвятнікі хутка зніклі, бо ў небе з’явіліся нашы самалёты. Мы зноў паехалі наперад. <…>”. (З успамінаў ветэрана, “Астравецкая праўда”, №104, 1984г.)

Удзельнічаў у вызваленні Прыбалтыкі, Польшчы, ваяваў ва Усходняй Прусіі. Быў кантужаны. Перамогу сустрэў у Берліне.

Служыў у 72-й батарэі ўпраўлення камандуючага артылерыяй.

Узнагароджаны  медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, “За адвагу”, “За баявыя заслугі” (2), “За ўзяцце Кёнігсберга”, медаль “За абарону Ленінграда”, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

У Беларусь прыехаў пасля вайны. Жыў у пасёлку Гудагай. Працаваў у астравецкай аўтабазе №4.