Вялікая Перамога ў асобах: Альфонс Драбышэўскі

Альфонс Ігнатавіч ДРАБЫШЭЎСКІ нарадзіўся ў Магілёўскай вобл. 

Вучыўся Альфонс Ігнатавіч Будагошскай школе ФЗН у Ленінградскай вобласці (Расія), скончыць якую не паспеў – пачалася вайна. Разам з іншымі быў накіраваны на будаўніцтва чыгункі Ленінград-Ціхвін. Потым працаваў на Горкаўскім аўтазаводзе, дзе выпускалі бронемашыны.

Пасля прызыву ў армію спярша прайшоў трохмесячную вучобу ў пяхотным вучылішчы. На фронт трапіў у 1942 годзе. Быў аўтаматчыкам 171-га гвардзейскага стралковага палка 1-й гвардзейскай стралковай дывізіі 356-га асобнага супрацьтанкавага дывізіёна.

Пад Мажайскам атрымаў цяжкае раненне. Пасля выпіскі са шпіталю вярнуўся ў строй – і яго адправілі на Маньчжурскую граніцу, пазней – у танкавае вучылішча.

“<…>. – Дзень 9 мая 1945 года запомніўся на ўсё жыццё. Людзі выйшлі на вуліцы. Салдаты бралі на рукі дзяцей, якія тоненькімі галаскамі пыталіся: “А ці хутка цяпер мой тата вернецца?”, “А чаму ты такі вялікі – і плачаш?” <…>”. (З успамінаў ветэрана,“Астравецкая праўда”, №46, 1975г.)

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалём “За адвагу”.

Пасля вайны вярнуўся ў родную вёску. Закончыў Барысаўскую аўташколу. Працаваў вадзіцелем у Барысаве, у Жодзіна на будаўніцтве ГРЭС, у Міндарбудзе.

Пераехаў у Астравец, дзе і застаўся жыць, працаваў механікам, пазней – вадзіцелем у аўтапарку №4.