Вучні Варонскай пачатковай школы павіншавалі пажылых людзей

У Дзень пажылых людзей вучні Варонскай пачатковай школы правялі акцыю «Няхай гады будуць залатымі».

Дзеці падрыхтавалі паштоўкі, кветкі і выйшлі на вуліцы аграгарадка. Віншавалі ўсіх стрэчных людзей шаноўнага ўзросту, жадалі моцнага здароўя, каб жыццё радавала, а лёс даваў магчымасць яшчэ доўгія гады быць бадзёрымі. Пажылыя адказвалі ўсмешкамі і словамі падзякі за ўвагу.

20241001_143955-1.jpg

20241001_144115-2.jpg

20241001_144224-3.jpg

Галіна ЛАГУЦІК, настаўнік пачатковых класаў.

Текст: Главный администратор