Второе место завоевали островецкие школьники на республиканском турнире по футболу

З другім месцам вярнулася зборная каманда школьнікаў раёна з другога этапа рэспубліканскага турніру па футболе «Кубак Кока-Кола. Уступай у гульню!».


А пачалося ўсё чатыры гады назад, калі ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі быў адкрыты гурток па футболе. Менавіта тады адказнасць за рабят, якія любяць паганяць мяч, узяў на сябе трэнер Андрэй Казіміравіч Страцэўскі.

– Сучасныя дзеці больш захоплены інтэрнэтам, сацыяльнымі сеткамі і камп'ютарнымі гульнямі, чым спортам, – расказвае Андрэй Казіміравіч. – Каб захаваць здароўе дзяцей, ва ўсіх установах адукацыі сёння працуюць спартыўныя секцыі і аб'яднанні.

Тым не менш зацікавіць дзяцей спортам – нялёгкая задача. Нягледзячы на гэта, у скарбонцы футбольнай каманды Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі перамогі ў  аённых спаборніцтвах і турнірах, прызавыя месцы на рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх узроўнях. А нядаўна зборная каманда Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Гудагайскай школы заняла першае месца ў спаборніцтвах па міні-футболе, якія праходзілі ў рамках святкавання Дня Перамогі.

А ў маі рабяты пад кіраўніцтвам Андрэя Казіміравіча Страцэўскага і Артура Слававіча Грачаніка адправіліся ў Смаргонь – тут праходзіў другі этап рэспубліканскага турніру па футболе «Кубак Кока-Кола. Уступай у гульню!», трапіць на які камандзе дазволіла перамога ў раённых спаборніцтвах, якія праходзілі ў Астраўцы.

І ўдача была на баку астравецкіх футбалістаў – другое месца і ў падарунак памятныя сувеніры ад кампаніі «Кока-Кола».


Алена СВЕТЛАЯ.