Вся Гродненщина собралась в Островце
Сёння, 26 верасня, у Астраўцы стартаваў рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.
У рамках мерапрыемства пройдуць выставы традыцыйных рамёстваў, выступленні заслужаных і маладзёжных калектываў Гродзеншчыны, а таксама заключны канцэрт абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
Для ўсіх жадаючых ёсць магчымасць наведаць падворкі традыцыйнай культуры з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Для дзяцей працуюць фальклорныя сюжэтна-гульнёвыя пляцоўкі.
Падрабязней пра святкаванне чытайце ў бліжэйшых нумарах “АП” і на нашым сайце.



