Вступили в силу новые Правила ведения охотничьего хозяйства и охоты
З 26 чэрвеня ўступае ў сілу новая рэдакцыя Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, прадугледжаная Указам Прэзідэнта ад 2013/05/12 № 551.У новай рэдакцыі Правілаў пашыраны і больш канкрэтызаваны пералік выпадкаў, у якіх знаходжанне людзей у паляўнічых угоддзях ці іншых месцах існавання паляўнічых жывёл, у тым ліку на дарогах, з прыладамі палявання не прызнаецца паляваннем: у выпадку накіравання да месца або з месца палявання; у выпадку праходу да месцаў часовага пражывання паляўнічых; у выпадку чакання надыходу дазволенага для палявання часу; калі ідзе раздзелка прадукцыі палявання і (або) адпачынак; калі ў спецыяльна для гэтага адведзеных месцах ідзе прыстрэлка паляўнічай зброі. Ва ўсіх гэтых выпадках у паляўнічых павінны быць дакументы аб правядзенні палявання, а зброя мусіць быць разраджанай і зачахлёнай.
Згодна з новай трактоўкай Правілаў, зброя лічыцца разраджанай, калі патрон не знаходзіцца або ў патронніку ствала агнястрэльнай зброі, або ў магазіне (абойме), далучаным да дадзенай зброі.
Унесены змены ў парадак прызначэння кіраўнікоў палявання: цяпер для правядзення індывідуальнага палявання кіраўнік палявання можа не прызначацца. У гэтым выпадку паляўнічы, якому выдадзены дазвол на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічая пуцёўка да яго, сам выконвае абавязкі кіраўніка палявання і ва ўстаноўленым парадку нясе адказнасць за невыкананне гэтых абавязкаў. Акрамя таго, на ролю кіраўніка палявання па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў можа быць прызначаны паляўнічы, які мае вопыт палявання не менш за пяць гадоў.
У адрозненне ад дзеючай рэдакцыі Правіл, прадугледжана магчымасць рэалізацыі паляўнічых пуцёвак праз спе-цыялізаваную інфармацыйную сістэму ў глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт.
У адпаведнасці з новымі Правіламі забаронена выкарыстанне для палявання пнеўматычнай зброі, якая не адносіцца да паляўнічай, нашэнне і (або) выкарыстанне паляўнічымі ў паляўнічых угоддзях пры ажыццяўленні палявання на паляўнічых жывёл ненармаваных відаў паляўнічай зброі з наразным ствалом, паляўнічых лукаў і арбалетаў, а таксама патронаў з кулямі або карцеччу.
Пашыраны паўнамоцтвы кіраўніка палявання, які цяпер мае права адхіліць ад палявання яе ўдзельніка, які не прытрымліваецца правілаў бяспекі палявання або не выконвае яго ўказанні, без кампенсацыі ўнесенай ім платы за паляўнічую пуцёўку на дазвол здабычы паляўнічай жывёлы.
У ходзе палявання дазваляецца выкрываць месцы жытла дробных пушных жывёл, бабровыя норы і плаціны, норы лісіц і янотападобных сабак.
Забараняецца трэніроўка паляўнічых сабак, лоўчых птушак у паляўнічых угоддзях у перыяд з 1 па 31 мая.
Уведзены новы від капытнай жывёлы для палявання – гэта муфлон.
Унесены некаторыя змены ў тэрміны і спосабы палявання.
Значна павялічыліся памеры штрафаў пры незаконнай здабычы дзікіх жывёл (у сярэднім у 3 разы).
Па ўсіх пытаннях, якія тычацца правілаў палявання, а таксама аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства можна патэлефанаваць на нумар кругласутачнага «тэлефона даверу»: (801592) 3-26-74 .
-------------------------------
Сяргей ГАРБАЦЕНКА, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
