Воспитанники центра корекционно-развивающего обучения подготовили для своих мам интересную шоу-программу
Цікавую і запамінальную шоу-праграму падрыхтавалі любімым матулям выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання аддзела адукацыі і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, што працуе пры тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.Мерапрыемства прайшло ў выглядзе телепраграмы, генеральным дырэктарам якой была прызначана начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Мікалаеўна Іванова. Яна, а таксама дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Віктар Іосіфавіч Ждановіч і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Юрый Іосіфавіч Ждановіч адрасавалі ўсім, хто сабраўся ў святочнай, прыгожай зале тэрытарыяльнага цэнтра, цёплыя словы віншавання. Не абышлося ў такі цудоўны дзень і без падарункаў. Юрый Іосіфавіч Ждановіч ад раённай арганізацыі інвалідаў падарыў дырэктару карэкцыйнага цэнтра Ганне Іосіфаўне Ціток і яе выхаванцам падарункі. А потым песні і вершы любімым матулям дарылі іх дзеці – выхаванцы карэкцыйнага цэнтра і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.
Падчас мерапрыемства прайшла і “Хвіліна славы”: Дзмітрый Віннічак, Галіна Янцэвіч, Марыя Камінская і Аляксандр Комар выканалі цудоўныя песні. І канешне ж, музычныя падарункі гасцям адрасавалі зоркі астравецкай эстрады – Дар’я Крывіцкая, Насця Клімашэўская, Насця Пілецкая і Ірына Расамацкая.
А самым запамінальным момантам свята стала выступленне творчага калектыву “Смайл”, у склад якога ўвайшлі наведвальнікі дзённага аддзялення знаходжання інвалідаў і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра, якія пад кіраўніцтвам Святланы Куцько і Вольгі Клімчэні праводзілі з гледачамі конкурсы і паказвалі цікавыя забаўляльныя нумары, трукі і фокусы. А потым выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра і аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў запрасілі на гульнявую праграму.
Свята не атрымалася б такім запамінальным, каб не спонсарская дапамога старшыні Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Міраславы Раймундаўны Блашкевіч і індывідуальнага прадпрымальніка Алены Генадзьеўны Грынкевіч.
--------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ
