Восеньскі настрой шукалі чытачы Альхоўскай бібліятэкі
Удзельнікі аматарскага аб’яднання «Жывіца» альхоўскай бібліятэкі трапілі на ўрок экалогіі «Восеньскі настрой».
Занятак, які правяла Юлія Заруба, прайшоў на прыродзе. Дзяўчаты сплялі восеньскія вяночкі, хлопцы падрыхтавалі малюнкі прыроды. Усе маглі паспрабаваць сябе ў ролі фатографа. У аб’ектыў юных эколагаў траплялі навакольныя краявіды: рака, лісце, дрэвы.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.
