Волна пожаров на Островетчине

Усплёск пажараў назіраўся зноў на выхадных – з вечара пятніцы па нядзелю ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла чатыры паведамленні аб узгараннях.


Першы сігнал аб пажары паступіў вечарам у пятніцу, 7 снежня. Загарэлася драўляная гаспадарчая пабудова ў Варнянах. У выніку ўзгарання пашкоджаны дах і перакрыццё.
Падобны пажар адбыўся вечарам наступнага дня ў Лазоўцы. Тут таксама загарэлася драўляная гаспадарчая пабудова, у якой полымя пашкодзіла дах, сцены і рабочы інвентар, які там знаходзіўся.
А літаральна праз гадзіну ў аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў пасёлку Гудагай. Там загарэўся жылы дом. На шчасце, у будынку быў устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які своечасова спрацаваў, і жыхары дома – 6 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей, пакінулі дом. У выніку ўзгарання пашкоджана ванна, пральная машына.
І яшчэ адзін пажар адбыўся ноччу 9 снежня – у Малях загарэлася прыватная драўляная лазня. У выніку ўзгарання былі пашкоджаны перакрыццё і ўнутраныя сцены, часткова згарэў дах. І калі ў трох папярэдніх пажарах прычына яшчэ ўстанаўліваецца, то ў гэтым выпадку ўжо можна меркаваць, што прычынай здарэння стала парушэнне правіл устройства і мантажу печак, цеплагенерыруючых агрэгатаў і абсталявання.


---------------------------
Сяргей ДЫДЫШКА.


Фота з сайта altai.aif.ru