Водители всех транспортных средств включают ближний свет фар

Вось і заканчваецца бесклапотны час для дзяцей – летнія канікулы. Школьнікі і іх бацькі жывуць у ліхаманцы падрыхтоўкі да школы. Аднак мала хто з іх задумваецца, наколькі бяспечным будзе гэты паход за ведамі…

З пачатку года на Гродзеншчыне ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі двое дзяцей, а 33 былі шпіталізаваны, у тым ліку 2 былі траўміраваны ў Астравецкім раёне.

Дарослыя павінны разумець, што бяспека дзяцей у многім залежыць ад іх саміх. Разлік на тое, што элементарных ведаў пра святлафор і “зебру” дастаткова, на самой справе не апраўдваецца. Дзіця павінна ўмець рэагаваць на розныя сітуацыі на дарозе, ацэньваць адлегласць да транспарту, які едзе, і прыкідваць яго хуткасць. Вельмі небяспечна, калі аўтамабіль раптоўна з’яўляецца з-за прыпаркаваных машын, кустоў, дрэваў. Юны пешаход павінен разумець, што любы ўчынак на праезджай частцы павінен быць зразумелым не толькі для яго, але і для акружаючых. А самы лепшы спосаб тлумачэння дзецям правільных паводзін на дарозе – наглядны прыклад іх бацькоў. У іншым выпадку, што ні гаварылі б супрацоўнікі ДАІ і педагогі, большасць слоў так і застанецца пустым гукам.

Пытанне абавязковай перавозкі юных пасажыраў у спецыяльных аўтакрэслах пакуль знаходзіцца на стадыі разгляду. Аднак забарону на паездкі на пярэдніх сядзеннях дзяцей да дванаццаці гадоў без  утрымліваючага прыстасавання або на каленях у вадзіцеляў ці пасажыраў яшчэ ніхто не адмяняў.

Не варта забываць і пра святлоадбівальныя элементы. Набліжаецца восень, цямнее ўсё хутчэй, а дзеці вяртаюцца са школы пасля другой змены ўжо ў прыцемках. Каб упэўніць дарослых у неабходнасці праяўляць большы клопат аб юных удзельніках руху, супрацоўнікі ДАІ і іншых службаў міліцыі з 25 жніўня па 5 верасня праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!” У гэты перыяд вадзіцелям усіх транспартных сродкаў, незалежна ад часу сутак, трэба ездзіць з уключаным бліжнім святлом фар.

С. РОДЗЬ, старшы

дзяржаўтаінспектар ДАІ.