Віншуем са святам Уваскрэсення Хрыстова

C7YHJ_CX4AAdGcp.jpg

Паважаныя вернікі рымска-каталіцкай канфесіі!
Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова!


Гэта свята асабліва каштоўна ўсім вернікам як успамін пра тое, што шчырая вера можа здзейсніць цуд. Гэта час вялікай радасці, згоды з уласным сумленнем і паразумення паміж людзьмі.  
Астравеччына заўсёды была агульным утульным домам для розных нацыянальнасцей і канфесій, дружнай суполкай звычаяў, традыцый і культур.  Такой яна будзе заўжды – зямлёю міру і нязменнага аднаўлення!    
Няхай гэты вялікі светлы дзень у цяперашні складаны час сусветнага супрацьстаяння і небяспекі ўмацуе веру ў дабрыню і ўпэўненасць у будучыні,  азнамянуе сабой сапраўднае духоўнае адраджэнне сусветнага грамадства на падставе спрадвечных хрысціянскіх каштоўнасцей!
Вялікіх вам духоўных здабыткаў! Няхай паўсталы з мёртвых Хрыс­тос будзе жаданым госцем вашых думак, суправаджае  ў вашых словах і ўчынках! 

І.Я. Шалудзін, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. Тальчук, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў. 



Хрыстос Уваскрос!
Усіх Хрысціян і людзей добрай волі віншую са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!


Жадаю цалкам усвядоміць вялікую ахвяру, прынесеную Хрыстом на крыжы, якая адарыла ўсіх вечным жыццём. Яна вучыць нас прабачэнню, цярпенню, мудрасці, а галоўнае – веры. 
Няхай святло Вялікадня прынясе людзям надзею, радасць і шчасце, Божая ласка напаўняе кожнага з нас – каб душа іскрылася моцнай верай, намеры – дабром, а сэрца – любоўю.
Жадаю Божай мудрасці, пакоры, чысціні, спагады і ўсеаб­дымнай любові да Госпада і блізкіх!

Ад імя ксяндзоў Астравецкага дэканату ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч.


Текст: Главный администратор