Ветераны принимали поздравления накануне Дня Независимости Республики Беларусь
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 70-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталля Сянюць разам з першым сакратаром раённай арганізацыі ГА БРСМ Аксанай Лазаравай з падарункамі наведалі ветэранаў, інвалідаў і тылавікоў Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ў Астравецкім раёне пражывае толькі 12 ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.
У госці да тых, хто заваяваў мірнае неба для будучых пакаленняў – сённяшніх жыхароў нашай краіны, і вызваліў Рэспубліку Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Наталля Уладзіміраўна і Аксана Паўлаўна адправіліся з падарункамі ад Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, раённых арганізацый РГА «Белая Русь» і ГА БРСМ і са словамі падзякі за свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Сённяшнія героі Вялікай Перамогі сустракалі гасцей са слязамі на вачах, дзякавалі за памяць і жадалі маладым жыць у міры і спакоі.
--------------------------------------------
Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.
