Ветераны Островетчины принимали поздравления

Яны прайшлі праз вайну, бачылі на свае вочы катаванні і жахі. Многія з іх, вязняў фашысцкіх канцлагераў, удзельнікаў баёў, страцілі ў той вайне сваіх родных і блізкіх. Дзяцінства для іх скончылася, не паспеўшы пачацца…

Мінула 68 гадоў з дня Перамогі над фашыстамі. Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам становіцца ўсё менш. На тэрыторыі Астравецкага раёна пражывае пятнаццаць былых вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, турмаў, гета і два былыя паўналетнія вязні іншых месцаў прымусовага ўтрымання. 9 Мая сустракалі пятнаццаць інвалідаў, тылавікоў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Напярэдадні свята да кожнага сведкі тых балючых часоў і іх сем’яў завіталі прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з прадуктовымі падарункамі, набытымі за кошт мясцовага бюджэту. Шчырыя віншаванні і цёплыя словы гучалі ў гэты дзень.


--------------------------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ, фота аўтара.