Ветераны органов внутренних дел Республики Беларусь и внутренних войск Министерства внутренних дел Республики Беларусь принимали поздравления
Традыцыйна 10 лістапада ў раённым аддзеле ўнутраных спраў адбылося ўрачыстае ўшанаванне ветэранаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.Сёлета, акрамя шаноўных гасцей – ветэранаў аддзела ўнутраных спраў Астравецкага раёна – на мерапрыемства сабралася і падрастаючае пакаленне – вучні профільных класаў Гудагайскай сярэдняй школы разам з дырэктарам Г.М. Капцюг.
Падчас выступлення кіраўнікі аддзела ўспомнілі, якія суровыя выпрабаванні выпалі на долю супрацоўнікаў праваахоўных органаў у розныя гады: яны прайшлі скрозь агонь Вялікай Айчыннай вайны, затым, змяніўшы салдацкія шынялі на міліцэйскую форму, аддавалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане, удзельнічалі ў ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У выступленні былі таксама адзначаны прозвішчы ветэранаў, якія ўнеслі значны ўклад у дзейнасць астравецкай міліцыі: А.І. Тумашчыка, І.І. Тухты, Э.С. Сенюця, Т.С. Даўляша, П.І. Азевіча, І.С. Матвейчыка, С.В. Шэіна, Л.Б. Стэх, М.І. Макея і іншых.
Не абышлося і без узнагарод. Падзячны ліст ад начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ўручаны старшыні Савета ветэранаў М.І. Макею, а падзячныя лісты ад начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў атрымалі А.А. Андралойць, А.Т. Васільчанка, А.А. Іканопала.
Гудагайскія школьнікі таксама падрыхтавалі для міліцыянераў падарунак – павіншавалі прыгожымі і мілагучнымі музычнымі нумарамі.
-----------------------
Вадзім САВІЦКІ, намеснік начальніка РАУС.
Фота з сайта news.21.by.
