Ветеранам и узникам вручили юбилейные медали "70 лет Победы в Великой Отечественной войне"
На жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Аднак подзвіг іх будзе жыць заўсёды. Дзесяць ветэранаў і чатырнаццаць вязняў Вялікай Айчыннай вайны, як ніхто іншы, ведаюць кошт Вялікай Перамогі.У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №236 ад 22 мая 2014, юбілейным медалём “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне” былі ўзнагароджаны ветэраны і вязні вайны. Аднак не ўсе яны змаглі прыйсці на святочнае мерапрыемства, пагэтаму ваенны камісар Астравецкага ваенкамата Раман Аляксандравіч Курлоў і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч дома ўручылі юбілейныя медалі і падарункі ад “Белай Русі” ветэранам і вязням вайны, якія дрыготкімі рукамі прымалі ўзнагароды – і не стрымлівалі слёз радасці.
Нізкі паклон вам, удзельнікі вайны! І вялікі дзякуй за 70 гадоў міру і спакою!
------------------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара.
