Велокросс школьников по улицам Островца
Па ініцыятыве Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі быў арганізаваны велакрос, прысвечаны адразу некалькім падзеям.

Зусім нядаўна адзначаўся Дзень без аўтамабіля, а неўзабаве – Дзень турызму. Педагогі цэнтра творчасці, піянеры і БРСМ-аўцы гарадской школы №1 і гімназіі №1 вырашылі арганізаваць веласіпеднае падарожжа – і ў суправаджэнні машыны дзяржаўтаінспекцыі праехалі па вуліцах Астраўца.
Завяршылася велападарожжа цікавай гульнёй, якая прайшла ў амфітэатры лесапарку. Падчас яе дзеці прадэманстравалі свае веды па правілах дарожнага руху.
