Варняны адзначаюць 620-годдзе!

СВК «Варняны» запрашае ўсіх жадаючых на святочны канцэрт з удзелам лепшых артыстаў Гродзенскай вобласці, прысвечаны 620-годдзю вёскі Варняны, які адбудзецца 17 ліпеня ў 14 гадзін у в. Варняны на плошчы каля адміністрацыйнага будынка кааператыва па вул. Ленінскай (хімія).

Акрамя канцэрта пройдзе канцэртна-забаўляльная праграмма ад работнікаў СДК в. Варона і в. Варняны.
У час свята будуць працаваць гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны, наладжаны продаж шашлыка, а завершыцца ўсё дыскатэкай.