Варнянскія школьнікі дзякуюць медыкам амбулаторыі за цікавыя заняткі
Штогод вучні 10 класа праходзяць летнюю практыку па вучэбным прадмеце “Медыцынская і дапрызыўная падрыхтоўка”. Урачы і медработнікі Варнянскай амбулаторыі аказваюць нам дапамогу ў правядзенні практычных заняткаў.
Раман Русланавіч і Вольга Валянцінаўна Літвінскія расказалі школьнікам аб асаблівасцях прафесіі, правялі майстар-класы па аказанні медыцынскай дапамогі.
Ніна Тадэвушаўна Мацкела пазнаёміла з сучаснымі медапаратамі ў фізкабінеце, расказала пра працэдуры, якія можна прайсці у амбулаторыі. А наша школьная медсястра Наталля Аляксандраўна Мажэйка правяла практычныя заняткі для дзяўчынак.

Сумесна з хлопчыкамі, у якіх праходзілі ваенна-палявыя заняткі, аказвалі першую дапамогу, эвакуіравалі “параненых”, рабілі перавязкі і елі смачную салдацкую кашу, якую прыгатаваў “салдацкі повар” Аляксандр Блашкевіч у сапраўднай перасоўнай паходнай кухні, якую нам падарылі супрацоўнікі пагранзаставы.
Дзякуем нашым медыкам за цікавыя заняткі і віншуем іх з прафесійным святам.


Людміла ГРОДЗЬ, настаўнік, вучаніцы 10 класа Варнянскай СШ.
