Вакзал пераедзе – прыпынак застанецца

Жыхарку Астраўца Таццяну Дашук хвалюе пытанне закрыцця старога аўтавакзала. Жыве жанчына ў райцэнтры, працуе ў Малях – таму ёй вельмі зручна дабірацца на работу гарадскім аўтобусам. Ці застанецца на месцы старога аўтавакзала хоць бы прыпынак? – пацікавілася астраўчанка.

Пытанне мы пераадрасавалі дырэктару аўтапарка №4 Віталю Салкевічу, які паведаміў, што пасля пераезду аўтастанцыі ў новы будынак маршрут гарадскога аўтобуса ў гэтым напрамку асабліва не зменіцца – застанецца там і прыпынак. Новы расклад руху пакуль у распрацоўцы. Узгоднены варыянт абавязкова будзе даведзены да ведама жыхароў праз раённую газету і сацыяльныя сеткі прыкладна за 2 тыдні да таго, як па ім пусцяць аўтобусы.

Адкрыццё новага аўтавакзала плануецца не раней снежня.

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Текст:
Фото: Ольга Хотянович