В Рытанской сельской библиотеке работала выставка работ Натальи Плявго
На працягу месяца ў Рытанскай сельскай бібліятэцы працавала выстава вышываных работ Наталлі Мечыславаўны Пляўга .Прыгожы домік, які патанае ў кветках! Якраз аб такім я марыла ў дзяцінстве... А вось: птушка шчасця ў натуральную велічыню. І воўк з такімі жвавымі вачыма і іскрыстай поўсцю, што, здаецца, пагладзь яго – і ён ажыве… І яшчэ шмат яркіх, запамінальных сваёй непаўторнай натуральнасцю карцін. Гэта я пра работы Наталлі Мечыславаўны Пляўга, якія яна вышывае крыжыкам. Колькі душы ў кожнай рабоце! Напэўна, таму хочацца глядзець на іх зноў і зноў. І марыць…
Наталля Мечыславаўна Пляўга жыве ў Кямелішках, працуе ў Рытані. І 22 гады свайго жыцця аддала медыцыне: два дзесяцігоддзі дапамагала дзеткам з'явіцца на свет, а два апошнія гады працуе фельчарам Рытанскага ФАПа. Менавіта пра такіх людзей гавораць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Трэба сурвэтку кручком звязаць, свёкру на дзень нараджэння торт спячы – усё яна ўмее, ды як адмыслова.
А яшчэ жанчына прыгожа малюе. Чаго толькі варты яе аўтапартрэт, напісаны алоўкам!
Хоць і працуе Наталья Мечыславаўна ў вельмі адказнай і напружанай галіне – медыцыне, ды і муж, і дачка, заўсёды патрабуюць увагі і клопату, яна ўсё-такі знаходзіць час для любімых заняткаў. Так трымаць і надалей!
А мы будзем чакаць вашых новых работ.
Г. Якубцэвіч.
