В рамках акции "Чистый воздух" островчане проехали по городу на велосипедах
На мінулым тыдні ў Астраўцы прайшла акцыя “Чыстае паветра”, арганізатарамі якой выступілі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, адміністрацыя і педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і раённы аддзел унутраных спраў.У вызначаны дзень навучэнцы гімназіі №1 у суправаджэнні дарослых адправіліся ў падарожжа на веласіпедах па вуліцах Астраўца. Канечным пунктам маршрута стала лесапаркавая зона. Менавіта тут, у летнім амфітэатры, пад кіраўніцтвам педагогаў цэнтра творчасці прайшлі цікавыя эстафеты і конкурсы.
Рабяты разбіліся на дзве каманды і з задавальненнем удзельнічалі ва ўсім, што ім прапанавалі: праязджалі на веласіпедах перашкоды, адказвалі на пытанні па правілах дарожнага руху, малявалі малюнкі на гэтую ж тэму.
А закончылася мерапрыемства флэш-мобам, паўдзельнічаць у якім рабятам прапанавала Наталля Янкоўская.
На развітанне рабяты атрымалі невялікія, але карысныя падарункі – флікеры, якія дапамогуць ім заставацца бачнымі ў цёмны час сутак.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
