В отделе образования заработал интернет-форум
Пасля ўдалай спробы правядзення раённага інтэрнэт бацькоўскага сходу, які сёлета ў сакавіку праводзіў аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама для бацькоў, чые дзеці наведваюць дзіцячыя садкі і вучацца ў школах раёна, кіраўніцтва і супрацоўнікі вырашылі пайсці далей і арганізавалі форум аддзела адукацыі, на які можна звярнуцца кожны дзень.
Цяпер любы жадаючы можа зайсці на форум па адрасе: ostrovec-roo.belarusforum.net, задаць цікавячае яго пытанне і атрымаць на яго адказ. Форум аддзела адукацыі будзе працаваць на працягу года. Тут жа можна выказаць свае думкі па пытаннях выхавання і навучання дзяцей і ўнесці прапановы. На форуме таксама прадстаўлена анкета “Узаемаадносіны ў вашай сям’і”, яе можна запоўніць і выслаць па адрасе: оstrovec_roo@mail.grodno.by. Заходзьце на форум аддзела адукацыі і абменьвайцеся думкамі ў анлайн рэжыме!
Алена ЯРАШЭВІЧ.
