В Островецком районном отделе внутренних дел чествовали ветеранов службы
На мінулым тыдні ў Астравецкім раённым аддзеле ўнутраных спраў адбылося ўрачыстае ўшанаванне ветэранаў. Для сваіх старэйшых калег нашы міліцыянеры з дапамогай педагогаў і вучняў кадэцкіх класаў Гудагайскай сярэдняй школы падрыхтавалі канцэрт і “салодкі” стол.Шмат прыемных слоў у свой адрас і добрых песен пачулі людзі, якія не адзін год стаялі на ахове правапарадку Астравеччыны.
Начальнік РАУС Уладзімір Квач уручыў медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені маёру міліцыі Ліліі Янецкай. Акрамя таго, Уладзімір Іванавіч прэміраваў за прапаганду дзейнасці органаў унутраных спраў і выхаванне асабістага саставу ветэранаў Івана Аўтушэнку, Леанарду Стэх і Анатоля Тумашчыка.
Не засталіся ўбаку ад урачыстасці і іншыя сілавыя арганізацыі нашага раёна. Граматы ваеннага камісара Астравецкага раёна пад гучныя апладысменты атрымалі Тадэвуш Даўляш і Аляксандр Андралойць. Падзякі ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях былі ўручаны Сяргею Шэіну, Анатолю Замару і Аляксею Кірпу. Аддзяленне пагранічнага кантролю “Гудагай” падзячнымі лістамі адзначыла работу Віктара Макарэвіча і Івана Віткевіча.Падчас мерапрыемства прайшоў святочны рытуал уручэння пагонаў з прысваеннем чарговых званняў. Новыя “зоркі” з рук члена савета ветэранаў Леанарды Стэх атрымалі маёр міліцыі Аляксандр Лукша, старшы лейтэнант Аляксей Доўкша, старшы лейтэнант Яўген Арлоўскі і лейтэнант міліцыі Аляксандр Місевіч.
--------------------------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.
