В Островецком районе пройдет акция "Чысты лес"
12 кастрычніка бягучага года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў нашым раёне, як і ва ўсёй рэспубліцы, пройдзе дабравольная акцыя “Чысты лес” пад дэвізам “Зберагаючы лес – мы зберагаем будучыню”.Галоўная мэта акцыі – навядзенне парадку ў лясным фондзе, і прыцягненне ўвагі грамадскасці да захавання чысціні і парадку ў лясах.
Па традыцыі ў гэты дзень многія калектывы раёна выйдуць на ачыстку лесу ад бытавога смецця і ўборку несанкцыянаваных звалак у лясах.
ДЛГУ “Астравецкі лясгас” заклікае добраахвотнікаў унесці свой уклад у добраўпарадкаванне лесу – галоўнага прыроднага багацця Беларусі.
