В Островецком районе проводятся мероприятия по предупреждению нарушений правил дорожного движения водителями мотоциклов

На тэрыторыі Астравецкага раёна праводзяцца мерапрыемствы па папярэджванні парушэнняў правіл дарожнага руху вадзіцелямі мотатранспарту.


Штогод з надыходам вясенне-летняга перыяду ўзрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў. На жаль, у Астравецкім раёне ўжо адбылося такое здарэнне: 27 лютага каля 18.00 на перакрыжаванні вуліц Ленінскай і Зарэчнай сутыкнуліся матацыкл “Хонда” і аўтамабіль “Опель”. Матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Хочацца нагадаць уладальнікам матацыклаў і скутараў: правілы дарожнага руху трэба выконваць, бо інакш рана ці позна здарыцца бяда. З пачаткам вясны колькасць матацыклістаў на дарозе павялічваецца. Аднак большасць з іх мае невялікі вопыт ваджэння, а некаторыя наогул садзяцца за руль без вадзіцельскіх правоў. Да чаго гэта можа прывесці, уявіць няцяжка. На жаль, апошнім часам маладыя вадзіцелі ўсё менш звяртаюць увагу на выконванне правілаў дарожнага руху. І як вынік – аварыі.

Статыстыка сведчыць, што больш як у 40 працэнтах аварый матацыклісты гінуць, калі, перавысіўшы хуткасць, не спраўляюцца з кіраваннем і вылятаюць за межы дарогі. Яшчэ 18 працэнтаў ліхачоў спрабуюць “праскочыць” скрыжаванне на чырвонае святло. У 11 працэнтах аварый смерць матацыклістаў здараецца з-за лабавога сутыкнення з іншымі транспартнымі сродкамі. У 8 працэнтах прычына трагедый – няўважлівасць пры левым павароце. У многіх выпадках вадзіцелі матацыклаў, мапедаў ці скутараў маглі пазбегнуць смерці, калі б карысталіся моташлемамі.


-----------------------------------------------------

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.