В Островецком районе проводится очередной техосмотр
З мэтай вызначэння тэхнічнага стану машына-трактарнага парка, наяўнасці ў механізатараў адпаведных пасведчанняў, для кантролю за своечасовасцю праходжання медыцынскага асведчання, забеспячэння бяспекі дарожнага руху і папярэджання вытворчага траўматызму і на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2008 года і рашэння Астравецкага райвыканкама ад 22 студзеня 2013 года будзе праведзены чарговы тэхнічны агляд машына-транспартнага парка прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак і грамадзян раёна.Для правядзення тэхагляду, які пройдзе ў перыяд з 1 сакавіка па 19 красавіка, створана спецыяльная камісія, у склад якой уваходзяць спецыялісты райсельгасхарчу і ДАІ. Тэхніка павінна быць тэхнічна спраўнай, забяспечанай агароджаннем перадатачных механізмаў, светлавой сігналізацыяй і святлоадбівальнымі элементамі. Наяўнасць тэхнічных пашпартоў, нумарных знакаў, поліса страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, пасведчанняў на права кіравання транспартнымі сродкамі і даведак аб прахаджэнні медыцынскага асведчання – абавязковая.
----------------------------
Сяргей ПАЛЯШЧУК,
старшыня камісіі па правядзенні тэхнічнага агляду.
Фота з сайта gtn.astrobl.ru.