В Островецком районе проводится месячник по профилактике употребления и распространения наркотических и психотропных веществ

Раённы месячнік па прафілактыцы ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у маладзёжным асяроддзі «Спыніся! За «кайфам» – бездань!», арганізатарам якога стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму, стартаваў у нашым раёне.

У рамках месячніка пройдзе шэраг цікавых і карысных мерапрыемстваў, трэнінгаў і акцый па прафілактыцы наркаманіі, семінараў аб наступствах выкарыстання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Далучыцца да акцый можа кожны, каму неабыкавы лёс будучага пакалення. Для гэтага неабходна звярнуцца ў метадычны кабінет аддзела адукацыі, спорту і турызму. Разам мы зможам абараніць нашых дзяцей ад бяды!