В Островецком лесопарке пройдет осенняя ярмарка
Кірмаш, якога ўжо зачакаліся астраўчане, адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 12 кастрычніка.Арганізатары запэўніваюць, што на ім будзе ўсяго-ўсяго і многа-многа: збожжа, бульбы і гародніны, мяса і прадуктаў перапрацоўкі, рыбы і мёду – у вас не хопіць фантазіі, каб прыдумаць, чаго ж там не будзе… Кажуць, што цэны будуць памяркоўныя. І абяцаюць, што з пустымі рукамі дахаты не пойдзе ніхто – хіба што тыя, хто ўсё, што трэба, вырошчвае сам, а на кірмаш прыходзіць выключна за добрым настроем. Але і такія змогуць задаволіць свой “палёт душы”.
Словам, будзе ў дастатку і хлеба, і відовішч. А таксама арганізатары запрашаюць на кірмаш прадпрымальнікаў, фермераў, рамеснікаў і іншых майстравітых і працавітых людзей – каб плён сваёй працы прадэманстраваць і рэалізаваць нешта з вырашчанага ды зробленага.

