В Островецком лесхозе готовятся к зиме и... к встрече муфлона
А ВЫ ВЕДАЕЦЕ, ХТО ТАКІ МУФЛОН?
У Астравецкім лясгасе поўным ходам ідуць работы па стварэнню ўмоў для ўтрымання паляўнічых відаў жывёл: пашыраюцца вальеры, жыхарамі якіх стануць муфлоны (горныя бараны). Плануецца “засяленне” 30 асобін.
Лясгасам аб’яўлены конкурс у інтэрнэце для пошуку пастаўшчыка гэтага рэдкага віду жывёлы.
Для даведкі:
Муфлон – жвачная парнакапытная жывёла роду бараноў. У сярэднім муфлоны дасягаюць 130 сантыметраў у даўжыню і да метра ў вышыню, вага самцоў каля 50 кілаграмаў, а самак – 35 кілаграмаў.
Палююць на муфлонаў са старажытных часоў. Каля 10 тысяч гадоў назад чалавек пачаў прыручаць гэтых жывёл – у выніку з’явіліся хатнія авечкі.
ДА ЗІМЫ РЫХТУЮЦЦА ЛЕТАМ
У гэтым годзе выдалася зацяжная зіма, якая дадала больш клопату лясніцтвам.
Для таго, каб забяспечыць кармамі жывёл, якія знаходзяцца ў вальерах, на зімні перыяд, дабудоўваецца аглядная пляцоўка і спецыяльныя месцы для захоўвання кармоў. Нарыхтоўкай “харчу” для жывёл спецыялісты лясгаса займаюцца ўжо другі месяц.
ПАЛЯЎНІЧЫЯ ТУРЫ
З 15 па 18 чэрвеня бягучага года група замежных паляўнічых з Масквы гасціла на Астравеччыне. Расійскія паляўнічыя атрымалі прыемныя эмоцыі і засталіся з памятнымі трафеямі.
Варта адзначыць, што за прайшоўшы перыяд 2013 года гэта быў шосты тур паляўнічых з блізкага замежжа. Паляўнічая гаспадарка за ўзгаданы перыяд прынесла прыбытак у 200 мільёнаў беларускіх рублёў.
----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
