В Островце состоялся совместный инструктаж работников милиции, членов добровольных дружин и молодёжных отрядов

Сумесны інструктаж супрацоўнікаў міліцыі, членаў добраахвотных дружын і маладзёжных атрадаў, задзейнічаных на ахове грамадскага парадку па плану адзінай дыслакацыі, адбыўся ў Астраўцы каля помніка савецкім воінам і партызанам.

Акрамя асабовага саставу раённага аддзела ўнутраных спраў, на пастраенні прысутнічалі члены добраахвотных дружын і вучні кадэцкіх класаў Гудагайскай сярэдняй школы. У інструктажы прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў І.Э. Тальчук і ветэран міліцыі А.І. Тумашчык.
З прывітальным словам перад пастраеннем выступіў намеснік начальніка РАУС В.А. Супрановіч. Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі У.І. Мацкевіч і старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ С.В. Родзь пазнаёмілі з аператыўнымі зводкамі за апошнія суткі. Падчас інструктажу быў праведзены страявы агляд.
А ўжо пасля інструктажу супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі для вучняў прававога класа Гудагайскай СШ невялікую экскурсію, падчас якой паказалі службовы аўтамабіль ДАІ са спецыяльным прыборам для вымярэння хуткасці “Візір”.


-----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.