В Островце работает пункт проката зимнего спортивного инвентаря

3
Зіма нарэшце ўспомніла пра свае абавязкі і рашуча прыступіла да іх выканання. І старанна час ад часу “абнаўляе” снежны запас на зямлі, паліруе лёд на азёрах і вадаёмах, падзьмухвае ўзорнымі гурбамі. У такі час так і хочацца пракаціцца з горкі на санках ці лыжах і паспрабаваць канькамі лёд.

Але што рабіць, калі іх няма? Ці можна ў Астраўцы ўзяць канькі ці лыжы напракат? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да дырэктара Астравецкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Леаніда Станіслававіча Даўляша.

– Так, як і кожны год, у нас ужо дзейнічаюць пункты пракату зімняга спартыўнага інвентару, – расказаў Л.С. Даўляш. – Можна ўзяць камплект лыж, спецыяльныя хакейныя канькі ці канькі для масавага катання. У рабочыя дні пункт пракату працуе з 8 да 17 гадзін, а ў выхадныя – з 10 да 15 гадзін. Так што прыходзьце да нас у ФСК, выбірайце канькі ці лыжы – і праводзьце час цікава і з карысцю для здароўя.

Марына МАЦКЕВІЧ.