В Островце прошли мероприятия, посвящённые Дню памяти воинов-интернационалистов

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшло ў нядзелю.

Прадстаўнікі мясцовай улады, ваенкамата, райкама БРСМ і воіны-інтэрнацыяналісты Астравеччыны сабраліся на мітынг ля памятнага знака, каб ушанаваць памяць загінуўшых афганцаў.

Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства наведаліся на могілкі загінуўшых у Афганістане астраўчан – Іосіфа Канстовіча і Станіслава Бялячыца.