В Островце прошла акция "Уроки доброты"

Напярэдадні 1 верасня валанцёры тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Гудагайскай сярэдняй школы і «Чырвонага Крыжа» аб'ядналіся, каб разам правесці дабрачынную акцыю «Урокі дабрыні», прызваную дапамагчы сабраць дзяцей у школу.


На працягу дня валанцёры запрашалі прахожых далучыцца да добрай справы і дапамагчы сабраць канцылярскія прылады ці грашовыя сродкі на іх набыццё для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, дзяцей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі і выхаванцаў карэкцыйнага цэнтра.

Свае кропкі валанцёры размясцілі каля ўнівермага і павільёна «Карандаш». І людзі не праходзілі міма – набывалі школьныя прылады ці пакідалі пэўную суму грошай. Далучыцца да акцыі можна было і ў парку: валанцёры са скрыначкамі «Чырвонага Крыжа» звярнуліся да кожнага, хто на той момант знаходзіўся ў цэн- тры Астраўца.

У выніку акцыі было сабрана 1 832 000 беларускіх рублёў і канцылярскіх тавараў і школьных прылад на 1 883 800 рублёў.

Далучыцца да добрай справы вырашылі і спецыялісты фізкультурна-спартыўнага клуба. Падчас святкавання дня вёскі Малі яны правялі дабрачынны аукцыён і выручылі 300 тысяч беларускіх рублёў, якія таксама накіравалі на дапамогу дзецям.

Здавалася, што ў той дзень проста не засталося абыякавых людзей – час для абяздоленых дзяцей знайшлі ўсе. І гэты ўрок дабрыні аказаўся такім простым, але такім неабходным не толькі тым, каму патрэбна наша дапамога, але і тым, хто гэту дапамогу аказаў.


Алена ЯРАШЭВІЧ