В Островце прошёл районный турнир по мини-футболу среди школьников

Раённы турнір па міні-футболу сярод школьнікаў прайшоў на адкрытай пляцоўцы СШ №1, якую гораду падарыла гандлёвая сетка “Родная сторона”.

На гэты раз юных футбалістаў запрасіў на турнір Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – менавіта ён стаў арганізатарам спартыўных спаборніцтваў. І рабяты з задавальненнем адгукнуліся на прапанову.

Восем каманд з Гудагайскай і Міхалішкаўскай школ, СШ №1, Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Падольскага, Спондаўскага, Кямелішкаўскага і Варнянскага НПК дэманстравалі ўменне гуляць у футбол. І зразумела, што не абыйшлося без пераможцаў і прайграўшых.

Трэцяе месца і адпаведны Дыплом аддзела адукацыі, спорту і турызму атрымала каманда Спондаўскага НПК, на другім месцы – гудагайскія футбалісты. Першае месца, а таксама залатыя медалі і кубак дасталіся футбалістам цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

---------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.