В Островце прошёл районный чемпионат по игре "Мир танков"

3
Камп’ютарная гульня “World of Tanks”, што ў перакладзе азначае “Свет танкаў”, у народзе атрымала назву “Танчыкі”.

Дарэчы, гэтая камп’ютарная гульня была распрацавана беларускай студыяй Wargaming.net.
Распрацоўшчыкамі “World of Tanks” пазіцыянуецца як масавая шматкарыстальная анлайн-гульня ў рэальным часе, якая базіруецца на камандных танкавых баях у рэжыме барацьбы паміж ігракамі.
Пра гэтую гульню ўжо не толькі ходзяць анекдоты, пра яе ствараюцца перапрацоўкі вядомых песень. Да прыкладу:
На поле танки грохотали,
Трещала толстая броня –
Неделю с боем выгоняли
Из-за компьютера меня…

Ці яшчэ: “Это в армии солдаты успевают одеться, пока горит спичка, – а мы за 30 секунд до начала боя в WoT успеваем сходить на кухню, разогреть еду, принести ее в комнату и еще секунд 15 сидеть ждать”.
Словам, жартаў пра “Свет танкаў” ходзіць шмат і самых розных. А паколькі гульня заваёўвае ўсё большую папулярнасць, то супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама вырашылі правесці раённы чэмпіянат па гульні “Свет танкаў”.
У канцы красавіка пачаліся “танкавыя баі” “на выбыванне”. Першапачаткова ўдзел у спаборніцтвах прынялі 12 каманд па чатыры ігракі ў кожнай. Да фіналу дайшлі 4 каманды: “Крабы”, у склад якой увайшлі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, “3R” – зборная каманда Астраўца, “Пыш-пыш” – у якую аб’ядналіся астравецкія студэнты, і “46% – не паказчык” – зборная моладзі. А 18 мая каманды зноў сустрэліся ў “Галактыцы”, каб пазмагацца за перамогу.
Адносіны ў баях за 3 месца высвятлялі “Крабы” і “3R” – і з лікам 5:0 перамаглі “Крабы”.
За першае месца ў бой уступілі студэнты і маладзёжная зборная. На гэты раз удача была на баку зборнай “46% – не паказчык”: з лікам 5:3 яны сталі пераможцамі.
Каманды-фіналісты ўзнагароджаны Дыпломамі і падарункамі. А лепшым іграком “World of Tanks” прызнаны Аляксандр Міхайлаў.
У арганізатараў гульні – а імі выступілі загадчык аддзела па рабоце з моладдзю Павел Букель і гукааператар Дзмітрый Ігнацік – шмат планаў. З бліжэйшых – правядзенне ў жніўні рэгіянальнага фестывалю, удзел у якім прымуць і каманды з суседніх раёнаў.


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.