В Островце прошёл отборочный тур вокалистов в рамках конкурса "Новые имена Беларуси"
Наша газета расказвала пра раённы этап прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016» у сферы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Паралельна праходзіў і завочны адборачны тур вакалістаў – і лепшыя нумары былі адпраўлены на вобласць.У выніку пакараць абласное журы будуць Анастасія Мажэйка і Алег Уласік з пранікнёным і эмацыйным маналогам Айседоры Дункан “Есенин”, творчая група Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы з тэатралізавана-музычным прадстаўленнем і квартэт у складзе Юрыя Інаровіча, Яраслава Вянгроўскага, Алега Уласіка і Руслана Юргелянца з песняй “Бацькоўскі зруб”.
Пажадаем ім удачы!
------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.
