В Островце проходит сбор подписей в поддержку действующего Президента

28 ліпеня каля кінаканцэртнай залы “Астравец” астраўчан і жыхароў раёна  сустракалі ўдзельнікі пікета, арганізаванага актывістамі Астравецкіх раённых арганізацый РГА “Белая Русь” і ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Побач са  сталом – штэндар  з партрэтам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі,  сімволіка Рэспублікі Беларусь, “Белай Русі” і “Беларускага саюза жанчын”, гучаць  песні пра Беларусь… А за сталом – член ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – Рэната Янульчык, якая тлумачыць мэту пікета і прапаноўвае ўсім жадаючым пакінуць свой подпіс у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І людзі з задавальненнем даставалі пашпарты  і адгукаліся на прапанову.