В Островце ёлочные базары начнут свою работу 21 декабря
Традыцыйныя ёлачныя кірмашы пачнуцца сёлета 21 снежня 2015 года і працягнуцца да 5 студзеня 2016 года ўключна. Кожны жадаючы зможа выбраць зялёную прыгажуню на свой густ з панядзелка па нядзелю з 9 гадзін раніцы да 18 гадзін вечара ў лясніцтвах і спецыяльна адведзеных для рознічнага гандлю навагоднімі дрэвамі месцах.Жыхары Астраўца знойдуць хвойныя дрэвы каля кінаканцэртнай залы “Астравец”, у мікрараёне Валадарскага (непадалёк ад магазіна “Кляновы ліст”) і ў Астравецкім лясніцтве. Жыхары аграгарадкоў і вёсак за ёлкай або сасной павінны звяртацца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Выязны гандаль навагоднімі дрэвамі таксама будзе арганізаваны на тэрыторыі ля магазінаў Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
У перыяд навагодніх святаў будзе арганізавана патруляванне ляснога фонду рэйдавымі групамі, куды ўвойдуць спецыялісты Астравецкага лясгаса і аховы прыроды і навакольнага асяроддзя. Варта адзначыць, што злоўленых на “гарачым” учынку чакае штраф у памеры ад 5 да 10 базавых велічынь. А яшчэ аматарам дармовых елачак давядзецца аплаціць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду ў памеры 0,1 базавай велічыні і кошт дрэва.
З улікам падатку на дабаўлены кошт ёлка або сасна вышынёй да метра будзе каштаваць 84 тысячы рублёў. Навагодняе дрэва вышынёй ад метра да двух абыдзецца ў 96 тысяч рублёў, а вышынёй да трох метраў – у 138 тысяч рублёў. А вось за чатырохметровую прыгажуню давядзецца выкласці 144 000 рублёў.
-----------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.
