В Мальском НПК стартовала акция "Дом без одиночества"

Прайшлі гады, як адно імгненне: выраслі дзеці, падраслі ўнукі, за плячыма – багаты жыццёвы вопат.

Менавіта так можна сказаць пра нашых бабуляў і дзядуляў. Не, мы не нагадваем пра ваш узрост – мы выказваем шчырыя словы падзякі за любоў, за выхаванне, за чуласць і сардэчнасць, якія вы падарылі нам, будучым пакаленням. А мы ў адказ жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, аптымізму і бадзёрасці. Няхай сонейка заўжды асвятляе ваш жыццёвы шлях, а ўсмешка радасці з’яўляецца на вашых вуснах.
У знак падзякі пажылым людзям 1 кастрычніка ў Мальскім НПК стартавала акцыя “Дом без адзіноты”, падчас якой вучні пачатковых класаў і іх настаўнікі павіншавалі сталых і мудрых людзей. Школьнікі падарылі ім кветкі, якія вырасцілі самі ў сваіх кветніках, і пажадалі моцнага здароўя.
Гэтая акцыя будзе працягвацца цэлы год. Мы акажам дапамогу, якая неабходна пажылым людзям. Звяртайцеся!


--------------------------------------------------------------------------------
Жанна Лаўрэцкая , намеснік дырэктара Мальскага НПК.