В лесхозе можно купить мед
Пакуль пчолы з ранку да вечара носяць мядовы ўзятак з кветак, спецыялісты Астравецкага лясгаса прыступілі да адкачкі мёду, сабранага з першых меданосаў.У мінулым годзе пчаліная гаспадарка лясгаса налічвала 45 пчоласямей. Сёлета закуплена яшчэ 40 пчаліных сямей, а 8 атрымана адводкамі. Такім чынам, колькасць пчоласямей павялічылася больш як удвая – зараз іх 89. Акрамя таго, у Слоніме закуплена 30 шматкорпусных вуллёў. На вашчыну пераплаўлена 28,2 кілаграма воску, які пойдзе на рамкі для новых крылатых жыхароў вуллёў.
Дзве платформы перавезены на палеткі, дзе вырошчваецца грэчка. Гэта дасць магчымасць сабраць рэдкі і найбольш каштоўны грачышны мёд, а сельгаспрадпрыемствам – павысіць ураджайнасць.
Жадаючыя паласавацца “пчаліным нектарам” могуць звяртацца ў Астравецкі лясгас. Кілаграм мёду ў гэтым годзе будзе каштаваць 63 000 рублёў.
__________________
Алена ГАНУЛІЧ.
Фото з сайта img04.rl0.ru.
