В Кореличском районе прошел слет студентов
Студэнты ВНУ і навучэнцы ССНУ выпускных курсаў з усёй Гродзеншчыны азнаёміліся з плюсамі працаўладкавання маладых спецыялістаў у сельскай мясцовасці на абласным злёце ў Карэліцкім раёне.Моладзь наведала ўстановы аховы здароўя, адукацыі, культуры Яроміцкага, Луксага, Райцаўскага і Турэцкага сельсаветаў, убачыла сацыяльна-бытавыя магчымасці аграгарадкоў Карэліцкага раёна, пазнаёмілася з умовамі працы на прадпрыемствах і ў сельгаскааператывах раёна.
На базе музея “Замкавы комплекс “Мір” адбылося пленарнае пасяджэнне злёту.
