В "Кофейне" в информационном центре АЭС рады и гостям, и островчанам
Астравец будуецца. Горад атамшчыкаў павінен адпавядаць усім патрабаванням не толькі мясцовых жыхароў, але і яго гасцей. І таму яшчэ адзін крок насустрач астраўчанам і гасцям райцэнтра ў сферы абслугоўвання быў зроблены Астравецкім філіялам Гроднааблспажыўтаварыства ў снежні мінулага года: у новым будынку інфармацыйнага цэнтра АЭС у мікрараёне №1 адкрылася «Кафейня».Сёння ў “Кафейню” заходзяць не толькі члены дэлегацый і наведвальнікі інфармацыйнага цэнтра, але і моладзь, школьнікі, работнікі бліжэйшых устаноў, жыхары першага мікрараёна.
Пэўную колькасць прысмакаў і кандытарскіх вырабаў у “Кафейню” пастаўляе Астравецкі кандытарскі цэх, астатнія стравы гатуюцца на месцы. Зала разлічана на 36 пасадачных месцаў, а ўтульную атмасферу тут ствараюць прыемная музыка і вялікі тэлевізар.
Хаця ў працоўныя дні вялікага наплыву людзей няма, аднак па выхадных у “Кафейні”, па словах бармэна Алены Граблеўскай, назіраюцца сапраўдныя аншлагі. Так што, калі ў вас узнікла жаданне выпіць кубачак кавы са свежай выпечкай, або падсілкавацца “пасур’ёзнаму” ў прыемнай абстаноўцы – вас заўсёды чакаюць у “Кафейні”.
Ці аблюбавалі астраўчане новае месца адпачынку і «перакусу», нам расказала начальнік аддзялення грамадскага харчавання Галіна Андралойць:– Спачатку вялікага ажыятажу не было. Магчыма, сваю ролю ў гэтым адыграла тое, што ніякіх указальнікаў да нас няма. І заходзілі ў “Кафейню” ў асноўным наведвальнікі інфацэнтра. Але ў хуткім часе мы абавязкова ўстановім шыльду, каб кожны змог знайсці да нас дарогу.
Першы час мы вывучалі запыты наведвальнікаў і гандлявалі выключна кандытарскімі вырабамі і кактэйлямі – гэта, магчыма, таксама паўплывала на колькасць наведвальнікаў.
Аднак мы ўжо правялі некалькі дзіцячых свят. А з 21-га снежня ў нас пачала працаваць кухня, і цяпер мы можам арганізоўваць банкеты для ўсіх жадаючых.
---------------------------------------------------
Антон Мальшэўскі, фота аўтара.
