В Гудогае отпраздновали День семьи
Да Міжнароднага дня сям'і ў СДК Гудагай адбылося феерычнае свята “Разам весела ісці”, на якое былі запрошаны артысты вакальнага і жартоўнага жанру, а таксама мясцовыя “зорачкі”. Упрыгожаннем праграмы стала выступленне госця з Мінска Аляксандра Назарава – пе- раможцы фестывалю “Хорошая песня-2010”.Яскравым стала выступленне Андрэя Шышко – таленавітага маладога чалавека, які працуе ў Астравецкім РАНС. Ён падарыў сваёй жонцы, дачушцы, маме і ўсім сем'ям, якія прысутнічалі ў зале, цудоўныя песні. А танцавальны калектыў “Сонейкі”
пад кіраўніцтвам Марыны Нікіфаравай сарваў шквал апладысментаў. Юныя ўдзельнікі вакальнага гуртка “Карамелька” пад кіраўніцтвам Віктара Рудзінскага запомніліся гледачам душэўнымі песнямі. Каб падтрымаць добры настрой, я расказаў уласныя байкі, якія заўсёды прымаюцца “на ўра”.
Прыемна, што дзякуючы неабыякавым людзям, якія прыйшлі ў той дзень у Дом культуры, адбылося сапраўднае свята.
Дз.Максімаў, бібліятэкар
Фота з сайта http//tatuhu.ru
