В Гродно прошёл торжественный приём, посвящённый 8 Марта
Учарысты прыём, прысвечаны 8 Сакавіка, прайшоў у Гродзенскім аблвыканкаме. На мерапрыемства былі запрошаны жанчыны-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, лаурэаты абласнога конкурсу “Жанчына года”, шматдзетныя і прыёмныя маці, педагогі, кіраўнікі вытворчых, сацыяльных і культурных устаноў вобласці, актывісткі грамадскіх арганізацый.Астравецкі раён на сустрэчы з кіраўніцтвам аблвыканкама прадстаўляла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Падольскага НПК, фіналістка рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2014” і абласнога конкурсу “Жанчына года-2014” Тамара Іосіфаўна Качкан.
– Было вельмі прыемна, што мяне запрасілі на гэтую сустрэчу. А яшчэ я была ўражана тым, што такія занятыя людзі дазволілі нам, звычайным жанчынам, адчуць сябе сапраўднымі каралевамі, – дзеліцца Тамара Іосіфаўна. – Цяжка было стрымаць слёзы, калі расказвалі пра жанчын-ветэранаў. Нягледзячы на свой узрост, яны і сёння ў страі: прыгожыя, можна нават сказаць – актыўныя, яны цікавяцца ўсім, што адбываецца навокал.
Кожная з запрошаных на мерапрыемства жанчын – а іх было 23 – пачула ў свой адрас шмат цёплых слоў ад першага намесніка старшыні аблвыканкама Івана Алейзавіча Жука, а таксама старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Георгіевіча Жука і намесніка старшыні аблвыканкама Віктара Андрэевіча Лісковіча, а таксама атрымала кветкі і падарункі.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
